Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень беларускай мовы

Дата: 3 марта 2016 в 14:56
Автор: Лопато А. С.
585 просмотров

Якая цудоўная родная мова!

          Мова... Наша родная мова... Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек - усе маюць сваю мову. " Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця - гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам", - пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўда, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывел, раслін. Яна з'яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты, але нашу родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе. Як усе ж такі трэба аберагаць родную мову? Якая яна, наша мова? Чаму мы яе шануем? Адказы на гэтыя пытанні кожны знойдзе ў сваім сэрцы, у душы. 

     Шмат у свеце цудоўных моў. Французкая, польская, нямецкая... адны з іх вабяць сваей прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека есць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ен размаўляе са знаемымі, сябрамі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

У рамках тыдня беларуская мовы прайшло мерапрыемсва для вучняў 10-11 класаў " Размаўляем па-беларуску". Удзельнікі мелі магчымасць даведацца значэнне некаторых цікавых слоў, вызначыць сэнс прымавак, паслухаць вершы, песні.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.