Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

18 жніўня 2017 года ў Фаніпалі адбыўся кірмаш сацыяльна-педагагічных інавацый “Развіцце адукацыі: ад ідэі да практыкі”.

Дата: 23 августа 2017 в 18:29, Обновлено 6 сентября 2017 в 18:52
Автор: Лопато А. С.
328 просмотров

На базе сярэдняй школы №1 адбыўся 4 рэгіянальны этап Міжнароднага кірмашу сацыяльна-педагагічных інавацый “Развіцце адукацыі: ад ідэі да практыкі”.  Беларускія педагогі падзяліліся перспектыўным вопытам і аўтарскімі распрацоўкамі, прадставілі сучасныя падыходы да вучэбнай і выхаваўчай дзейнасці, пазнаеміліся з рэгіянальнымі рэсурсамі павышэння якасці адукацыі і многае іншае.

Удзельнікам запомніліся шчырыя словы віншавання начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама Вацлава Іванавіча Матусевіча, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Іванаўскага райвыканкама Рыгора Максімавіча Сысы, рэктара Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святланы Уладзіміраўны Сітнікавай, прарэктара па метадычнай і ідэалагічнай рабоце Алены Віктараўны Даўгун, старшыні Фаніпальскага гарвыканкама Людмілы Аляксееўны Калініч, метадыста Ціхвінскага раёна Ленінградскай вобласці Аксаны Ігараўны Кузьміной.

На Кірмашы ўсе жадаючыя змаглі не толькі пазнаёміцца з кніжнай прадукцыяй выдавецтваў, Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, але і набыць усё неабходнае для работы (каляндарна-тэматычнае планаванне, распрацоўкі ўрокаў, метадычныя дапаможнікі, слоўнікі, даведнікі, манаграфіі, кнігі, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і інш.). Актыўна ўзаемадзейнічалі з педагогамі выдавецтвы “Адукацыя і выхаванне”, “Народная асвета”, “Пачатковая школа”, “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.

Удзельнікі Кірмашу адзначылі высокі ўзровень арганізацыі, жыццёвы і прафесійны досвед аўтараў, практыкаарыентаваны характар распрацовак.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.