Працягваем супрацоўніцтва
Засулле -гэта вёска, дзе прайшлі дзіцячыя гады знакамітага дзеяча беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя Каруся Каганца. У Засульскай сярэдняй школе шмат гадоў даследуецца яго творчая спадчына. 4 студзеня бягучага года вучні Насёлкаўскай сярэдняй школы наведалі Засулле. Госці пазнаёміліся з дзейнасцю літаратурнага пакоя, экскурсаводы расказалі пра матэрыялы экспазіцый, быў паказаны відэафільм па матывах п'есы Каруся Каганца "Модны шляхцюк", падрыхтаваны Таццянай Мікалаеўнай Гарановіч. Далей гасцей чакала віншавальная праграма ад Дзеда мароза і Снягурачкі. У рамках міжраённай акцыі "Флікер выратуе жыццё" школьная каманда "Флікер" расказала пра сваю дзейнасць і ўручыла рабятам з Дзяржынскага раёна флікеры, зробленыя вучнямі школ Стаўбцоўскага раёна, а таксама памяткі па бяспечных паводзінах. Візіт атрымаўся цёплым і вельмі карысным. Усе развіталіся з надзеяй на новыя сустрэчы.
Больш фота глядзіце, калі ласка, па спасылцы: https://zasulie.schools.by/photoalbum/426247#