Новости
Народны краязнаўчы музей нашай школы на раенным этапе Рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў "Мая Радзіма Беларусь" прадстаўляў маршрут "Мінулае нашага краю". Экскурсаводы Нарэйка Вячаслаў, Матвеева Таццяна, Меляшкевіч Ігар расказалі пра гісторыю вескі Вялікія Наваселкі ад яе заснавання да 1917 года. Рэзультат работы экскурсійнай групы - дыплом ІІІ ступені.
Віншуем з дыпломам ІІІ ступені па гісторыі вучня 9 класа Тагая Ілью.
Удзельнікамі гульні сталі выхаванцы дзіцячага сада і вучні пачатковай школы. Дзеці пазнаеміліся з гісторыяй узнікнення гульні ў шахматы, шахматнымі фігурамі, акрамя гэтага, адбыўся шашачны турнір. Пераможцамі сталі Хвядуцік Арсеній, Уласевіч Дзіяна, Жураўскі Раман, Наркевіч Максім, Пупко Дзяніс.
На вясенніх канікулах мы наведалі эколага-біялагічны цэнтр Дзяржынскага раёна. Экскурсія адбылася вельмі цікавай і пазнавальнай. Мы пазнаёміліся з жыхарамі цэнтра: пушыстымі дэкаратыўнымі кролікамі, хамячкамі, рознымі птушачкамі, шыншылай. Патрымалі ў руках чарапах і нават мадагаскарскіх тараканаў. Мы з цікавасцю паўдзельнічалі ў майстар-класе па вырабу лебедзя з палосак паперы, паспаборнічаліся ў віктарыне “Пералётныя птушкі”. Нам вельмі спадабалася!
Макеенка Маргарыта, 3 клас
У рамках рэспубліканскага конкурсу “Вянок славы” , прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі, у школе праходзіць выстава дзіцячых работ. Кожны вучань прыняў удзел у падрыхтоўцы сувеніраў і падарункаў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і сведкам тых дзён. Вучнямі старэйшых класаў былі зроблены вянкі славы, якія будуць ускладзены да абеліска загінуўшым воінам-аднасяльчанам у вёсцы Вялікія Навасёлкі, у час мітынгу памяці.