Новости
1 верасня адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года.
Жоўты ліст, як пасланец сусвету,
У танцы апускаецца да долу.
Радасцю нас адарыла лета.
Верасень паклікаў зноў у школу.
З асаблівай цеплынёй школа сустрэла сваіх першакласнікаў. А павядзе іх у цудоўную краіну ведаў першая настаўніца Сямашка Таццяна Іванаўна. Па традыцыі першы ўрок у навучальным годзе 1 і 11 классы правялі разам.
Дарагія першакласнікі!
Мы віншуем сёння вас.
Вы гулялі ўчора ў класікі.
Сёння вы ўжо - першы клас.
В учреждении образования проходит акция
«Подари радость детям»
В рамках акции собираем канцтовары, одежду, книги. Цель акции – оказание помощи в подготовке к новому учебному году детей из малообеспеченных и многодетных семей, детям, находящихся в социально-опасном положении.
Бал в Б. Новосёлках: праздник деревни
25 мая в нашей школе совместно с гражданской местной инициативой «Талака» проведено торжественное мероприятие – «Бал в Б. Новосёлках». Праздник организован в рамках проекта «Большие Новосёлки: сохраним историю – реализуем возможности.
В концерте приняли участие коллективы «Этнаграфічнае таварыства», «Ансамбль скрипачей» под руководством Лукьяновой Ирины Францевны Дзержинской школы искусств, ансамбль «Гуляначка», и трио «Экспромт», учащиеся школы.
Это красочное событие стало хорошим подарком жителям деревни.
У цёплай сямейнай атмасферы прайшло пасяджэнне клуба "Сланечнік", прысвечанае Дню сямі'і. У сям'і галоўныя і мама, і тата, і дзеці. Святочную праграму рыхтавалі дзеці, бацькі ў гэты час толькі радаваліся за сваіх самых любімых сыноў і дачок.
Выхаванцы дашкольнай групы і педагогі прынялі ўдзел у раённым конкурсе "Таленты новага пакалення". Гэта была першая спроба ўдзелу ў такім конкурсе. педагогі разам з дзецьмі падрыхтавалі музычны нумар, рытмічную гімнастыку, вершаваны твор. Выражаем падзяку мамам Краўчанка В.В, Лапо І. М. за прэзентацыю захаплення свайго дзіцяці.
02.05.2014 года адбыўся конкурс чытальнікаў “У імя жыцця” ў рамках Вахты Памяці. Пераможцамі конкурсу сталі Хвядуцік Ульяна, Корань Яніна, Гірко Ганна сярод вучняў пачатковых класаў;
Мікуліч Дзіяна, Даніловіч Максім і Бадзілоўская Анастасія былі лепшымі сярод вучняў 5-8 класаў.
Матвеева таццяна, Жыбко Уладзіслаў, Карачун Ян і Верамеенка Сяргей – пераможцы сярод вучняў 9-11 класаў.
28 красавіка ў рамках падрыхтоўкі да святкавання 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне і правядзенні Вахты Памяці высаджана алея. У мерапрыемстве прынялі ўдзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Багаўтдзінаў Рафік Ізмаілавіч, Фомачкін Іван Якаўлевіч, Бартасюк Адам Лаўрэнцевіч і вучні нашай школы. У гэты ж дзень праведзена экскурсія ў народны гісторыка-краязнаўчы музей, урок мужнасці, на якім ветэраны падзяліліся ўспамінамі і пажадалі прысутным любіць сваю Радзіму і быць яе патрыётамі.
Выражаем падзяку Дзяржынскаму тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва за дапамогу ў арганізацыі сустрэчы з ветэранамі.
25 красавіка ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Батлейка” прадставілі сваю работу - спектакль па казцы Уладзіміра Караткевіча “Чортаў скарб”. Казка вучыць верыць у перамогу чалавечага розуму, дасціпнасці і кемлівасці.
Установа адукацыі рэалізуе праект “Вялікія Навасёлкі: захаваем гісторыю – рэалізуем магчымасці”. У рамках праекта стварэнне мясцовай ініцыятывы жыхароў і арганізацыя сумеснай работы па вывучэнні, захаванні і развіццю гісторыка-культурнай спадчыны і прыроднага патэнцыялу вёскі.
Прайшло адкрыццё клуба “Талака” на якім прысутнічала 25 мясцовых жыхароў, абмеркавалі план работы ў рамках праекта. Наступная сустрэча адбудзецца 26 красавіка 2014 года на трэнінгу “Сучасныя магчымасці адукацыі для дарослых”.
2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі падпісалі Дагавор "Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі".
У нашай установе адукацыі вядзецца работа па наладжванню супрацоўніцтва з муніцыпальнымі ўстановамі адукацыі Ціхвінскага раёна. У пакоі школьнага музея "Дзяржынск Ціхвін сябруюць" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
Приглашаем всех желающих принять активное участие в развитии ресурса.