Новости
Для нашага раёна –спадарожніка вельмі важнымі застаюцца рабочыя прафесіі. Такія як зваршчык, слесар. Для вучняў 9 класа прадставілася цудоўная мачымасць пазнаёміцца з умовамі працы на прадпрыемстве, стаць на крок бліжэй да ўсвядомленага выбару прафесіі.
Віншуем Матвееву Таццяну і Шышко Паўла, як лепшых выканаўцаў ролі на раенным конкурсе "Баль!Баль!Баль"
Віншуем Хоміча Данілу з дыпломам 2 ступені на раенным конкурсе работ даследчага характару.
Віншуем Мікуліч Ангеліну з пахвальным водзывам на раенным конкурсе работ даследчага характару.
Малайцы, шасцікласнікі!
Экскурсія ў Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці.
Адзін з 17 інфармацыйных цэнтраў па атамнай энергіі ў краінах СНД. Цэнтр аснашчаны сучаснымі тэхнічнымі сродкамі, з дапамогай якіх мы змаглі ўбачыць дзеючыя АЭС ва ўсім свеце. Цэнтр прапагандуе выкарыстанне атамнай энергіі, расказвае пра яе ўздзеянне на арганізм чалавека. Асаблівую цікавасць выклікаў макет прыроднага ўздзеяння на любую АЭС. Усе вымералі радыяцыйны фон свайго цела. Удзельнічалі ў фільме-віктарыне "Выкарыстанне радыяцыйнага выпраменьвання ў медыцыне, тэхніцы, жыццядзейнасці чалавека.Змаглі сваімі рукамі пакіраваць гатовымі мадэлямі аўтамашын і робатаў.
У школьным конкурсе работ даследчага характару прынялі ўдзел 7 вучняў з даследчымі працамі па біялогіі, фізіцы, матэматыцы, англійскай мове.Вучні ў працэсе падрыхтоўкі да конкурса набылі сацыяльны вопыт і вопыт публічнага выступлення. На раенны этап накіраваны работы "Уздзеянне стымулятараў росту на працягласць укаранення чаранкоў каланхоэ Блосфельда", "Стан і перспектывы распаўсюджвання эхінацысціса лапаснога ў весцы Вялікія Наваселкі і яе ваколіцах". Работы прадставяць Хоміч Даніла і Мікуліч Ангеліна
Гасцямі нашай установы адукацыі былі прадстаўнікі Беларусбанка. Вучні 9,11 класаў атрымалі адказы на эканамічныя пытанні і карысную інфармацыю з першых вуснаў у рамках дня фінансавай граматнасці.
Да Дня Канстытуцыі рыхтуюцца вучні пад кіраўніцтвам Арлоўскай Алены Алегаўны, настаўніка гісторыі. А ўжо сёння 13 сакавіка 2015 года мы
віншуем Меляшкевіч Вікторыю з атрыманнем пашпарта. Дакумент Віка атрымала ў рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, якая адбылася ў Дзяржынскім выканкаме.
Разам з пашпартам – падарунак Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і вучэбнае выданне “Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь” .
У перадсвяточны дзень 6 сакавіка 2015 года вучнямі школы падрыхтаваны мерапрыемствы да 8 Сакавіка. Па-першае, гэта выстава "Вясеннія фантазіі. Па-другое, пасяджэнне сямейнага клуба "Сланечнік", па-трэцяе, ранішнік у дашкольнай групе.
Ранішнік "Чароўная кветка для мамы" парадаваў мам і бабуль самых маленькіх навучэнцаў ВПК. Кожны пялёстак сямікветачкі выконваў самыя запаветныя пажаданні мам і дзяцей.
Шчырыя вясновыя пажаданні і зычанні атрымалі ад сваіх дзяцей і вучняў бацькі і педагогі, мерпрапрыемства было падрыхтавана вучнямі 6 і 10 класаў. А выстава кветак, зробленных сваімі рукамі, радуе кожнага, хто заходзіць у нашу ўстанову адукацыі.
11 лютага вучні 9 класа наведалі ДУА " Абласны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй". Навучэнцы мелі магчымасць пазнаеміцца з прафесіямі, якія можна атрымаць.
07.02.2015 года традыцыйная сустрэча выпускнікоў Навасёлкаўскай школы сабрала сяброў, аднадумцаў, нераўнадушных, пазітыўных былых вучняў, а сёння людзей розных прафесій ў актавай зале. На вечар змаглі прыехаць 120 выпускнікоў. У свой адрас мы атрымалі шмат цёплых слоў. Выпускнікі 1980 года пакінулі запіс: Огромное спасибо за организацию и возможность встречи с одноклассниками. Получили позитивный заряд энергии. Желаем, чтобы нашей школе всегда попадались благодарные ученики. Счастья, добра, всех благ.
06.02.2015 года ў рамках абласнога педагагічнага праекту “Фарміраванне сацыякультурных кампетэнцый вучняў у дыядзе “сельская школа-соцыум” адбылося адкрыццё клуба старшакласнікаў “Мая будучая сям’я”. Удзельнікамі клуба сталі вучні 9-11 класаў. Мэта работы клуба – выбар правільных арыенціраў у будучым жыцці. На першым пасяджэнні з намі дзяліліся вопытам члены клуба “Дискавери».
Приглашаем на Вечер встречи выпускников, который состоится 7 февраля 2015 года в 17.00 часов. Будем рады видеть Вас!!!
Віншуем Нагібовіча Андрэя, вучня 9 класа з выніковым удзелам у абласным конкурсе навуковых эколага біялагічных работ. Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі "Заалогія і экалогія жывёл" за работу "Арнітафаўна ў мікрараёне школы". Да ўдзелу ў конкурсе Андрэя падрыхтавала Вольга Яўгенаўна Стыпуцька, настаўнік біялогіі і геаграфіі.
Віншуем пераможцаў у асабістым заліку ў занальных спаборніцтвах па зімовым мнагабор'і "Здароўе": Юрэль Маю, Таплёнкіну Марыю, Бадзілоўскую Анастасію.
26. 12.2014 года дзесяцікласнікі знаёміліся з Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі шляхам прагляду спектакля "ФІНТ-КРУАЗЭ". Спектакль складаўся з дзвюх сучасных беларускіх камедый. Абодва прадстаўленні пакінулі прыемнае ўражанне. Пастаноўка п'ес ажыццяўлялася на беларускай мове, уразіла ігра акцёраў, якія змаглі крута змяніцца падчас дзеяння першай п'есы "Перапіс насельніцтва" і другой - "Сватаўство". Цікавыя рэжысерскія знаходкі надалі спектаклю яшчэ больш прывабнасці. Усе мы зрабілі карыснае адкрыццё для душы. Матвеева Таццяна, вучаніца 10 класа
17декабря 2014 года 50 учеников нашей школы попали в волшебный мир снежного царства. А произошло это в Государственном цирке на открытии новогоднего представления "ВОЛШЕБСТВО В НОВОГОДНЮЮ НОЧЬ"
Прымаем удзел у школьным праекце "Навагодняя казка" (выраб паштовак, сувеніраў да святкавання Новага году).
13 снежня адбыўся ўсеагульны дзень здароўя "Дзень гімнаста". У намінацыі "За лепшае выкананне акрабатычных практыкаванняў" пераможцамі сталі: Тарайковіч Анастасія і Меляшкевіч Ігар, сярод 5-11 класаў; Наркевіч Максім і Уласевіч Дзіяна, сярод 1-4 класаў. Лепшым у скачках праз скакалку быў Быстры Дзмітрый. Віншуем усіх удзельнікаў і пераможцаў спартыўных спаборніцтваў.
У рамках акцыі месячніка аховы працы пройдзе:
1. Праверка ведаў па пытаннях аховы працы ў работнікаў установы адукацыі
2. Конкурс малюнкаў па тэматыцы аховы працы.
3. Акцыя "Флікер"
4. Акцыя "Шапка, шалік, рукавічкі"
5. Хвілінка здароўя і беражлівасці
У рамках праекта “Поры года” па пераемнасці выхавання і навучання: дзіцячы сад – першая ступень сярэдней адукацыі адбылося святочнае мерапрыемства. Дзядок –лесавічок, Восень, героі казкі “Грыбок-церамок”, выхаванцы дашкольнай групы і першакласнікі - ўсе разам весела спявалі, заўзята танцавалі з захапленнем гулялі. Усе ўдзельнікі свята атрымалі падарункі.
Поспехам дзяцей былі рады таты і мамы выхаванцаў і першакласнікаў.